На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 01.07.2009

Да дня народзінаў Андрэя Андросіка

13 ліпеня 2009 года сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прыме спектакль Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача "Палачанка". Імпрэза прымеркавана да дня народзінаў Андрэя Фёдаравіча Андросіка, рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля.


androsik1Андрэй Андросік нарадзіўся 13 ліпеня 1941 года ў Куйбышаве (Расія). У 1971 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У 1972-1994 гадах працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1995 годзе Андрэй Андросік перайшоў на працу ў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў якасці мастацкага кіраўніка, аднак пазней гэтая пасада была ліквідавана, і ён стаў галоўным рэжысёрам тэатра. Раптоўна памёр у шпіталі 3 лютага 2003 года ад інсульту на 62 годзе жыцця.

На рахунку Андрэя Андросіка шмат цікавых спектакляў. Менавіта ён (у суаўтарстве з Уладзімірам Рудавым) паставіў легендарную "Камедыю" паводле К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча, што з поспехам ідзе ў Мінску шмат год. Са сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача не сыходзяць спектаклі "Палачанка" А. Дударава і "Маленькі лорд Фаўнтлярой" паводле Ф. Бернет. Рэжысёр супрацоўнічаў з прадусарскім цэнтрам "Клас-Клуб ДК", рэжысіраваў імпрэзы ў межах "Абанемента "Клас-Клуба".

Каментары (0)