
17 і 18 чэрвеня 2009 г. у 10.30 на сцэне Клуба ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30) адбудзецца прэм'ера спектакля "Па зялёных гурбах акіяна" паводле п'есы знакамітага расійскага драматурга Сяргея Казлова.
Гэта рэжысёрскі дэбют вядомага ТЮГаўскага актора Ігара Сідорчыка. Пастаноўка прымеркавана да Году роднай зямлі і закранае экалагічную праблематыку, вучыць дзяцей любіць прыроду.
Свет трымаецца на "дзіваках", летуценніках і смяльчаках. Бо імі кіруе Вера, Надзея, Любоў, натхняе іх Неспасціжнасць, Бясконцасць і Прыгажосць. Адным словам - свет трымаецца на Дзяцінстве! І гэтаму не запярэчыш! Бо пакуль нараджаюцца дзеці, існуе і наш свет...
На жаль, многія людзі, сталеючы, назаўжды развітваюцца з Дзяцінствам, кідаюць свае дзівацтвы і мары, губляюць веру, надзею, любоў, і іх нішто не натхняе...
І толькі абраныя застаюцца "дзівакамі"...
Іх не разумеюць. З іх пасмейваюцца. Іх цураюцца. А часам проста ненавідзяць. Але ў рэшце рэшт пагаджаюцца, што наш свет існуе і становіцца цікавейшым у многім дзякуючы "дзівакам". І гэта таму, што, "калі чаго-небудзь вельмі моцна пажадаць, яно абавязкова здзейсніцца".
Рэжысёр-пастаноўшчык -- Ігар СІДОРЧЫК
Мастак-пастаноўшчык - Сяргей АНТОНАЎ
Аўтар песень - Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ
Дзейныя асобы і выканаўцы:
Воўк - Аляксандр ЗЕЛЯНКО, Ігар СІДОРЧЫК
Заяц - Аляксандр ГЛАДКІ, Іван УШАКЕВІЧ
Ліса - Раіса АСТРАДЗІНАВА, Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Пугач -Міхаіл ЕСЬМАН, Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ