На 30 кастрычніка 2010 года прызначана прэм'ера новай імпрэзы Тэатра юнага гледача "Брык і Шуся шукаюць лета" паводле п'есы маладога драматурга Таццяны Сівец.
П'еса распавядае пра двух чароўных істот, што жывуць у гарадскім парку - пра Брыка і Шусю. Шуся нарадзілася восенню і яшчэ ніколі не бачыла лета. Адважны Брык накіроўваецца разам з ёй у падарожжа, каб адшукаць лета...
Ласкава просім паслухаць музыку да імпрэзы ад Леаніда Паўлёнка і "Маланка Orchestra" [mp3-скачаць ]
Прапануем вашай увазе таксама макет спектакля і эскізы касцюмаў ад мастака Андрэя Меранкова.
Гэта Шуся
А гэта адзін з персанажаў, проста Хлопчык
Нагадваем, што рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля з'яўляецца Ягор Лёгкін, які паспяхова паставіў на нашай сцэне імпрэзы для дзяцей "Цётухна-Прастуда і Новы год" Наталлі Марчук і "Тры парсючкі" Юр'я Шчуцкага.