На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 09.09.2010

Пачатак новага сезону

Па традыцыі Тэатр юнага гледача распачынае свой новы 55-ы сезон спектаклем "Тарас на Парнасе" паводле п'есы Сяргея Кавалёва – які па праву лічыцца візітнай карткай тэатра. Імпрэза адбудзецца 24 верасня 2010 г. а 19.00 на сцэне Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5).

Але першым па ліку спектаклем у гэтым месяцы, якім мы парадуем нашых гледачоў, будзе "Маленькі лорд Фаўнтлярой" Мікіты Воранава паводле Фрэнсіс Бернет, які адбудзецца 18 верасня 2010 г. а 15.00 на сцэне Клуба ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Чарговы паказ гэтай імпрэзы з'яўляецца знакавай падзеяй для нашага калектыву, бо спектакль паспяхова ідзе больш за 10 год, увасабляючы спадчыну нашага колішняга кіраўніка і прызнанага рэжысёра Андрэя Фёдаравіча Андросіка. Да таго ж імпрэза з'яўляецца ўзорам педагагічнага майстэрства яе стваральніка, бо галоўную ролю маленькага лорда Седрыка грае актор з ліку нашай дзіцячай аўдыторыі. На гэтай пазіцыі змянілася ўжо больш за 6 выканаўцаў, што падрасталі і вымушаны былі перадаваць эстафету наступнаму пакаленню маленькіх лордаў.

У гэтым годзе ролю Седрыка Эрала ўпершыню ўвасобіць Ян Паплаўскі, вучань 4 "Б" класа Гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі. Уводы ў спектакль ажыццявіў актор Ігар Сідорчык, які будзе выконваць ролю Графа Дакрынкура, раней бліскуча ўвасобленую заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Анатолем Жуком. На ролю Хобса ўведзены актор Аляксандр Станілевіч.

Янак Паплаўскі, наш новы лорд

Такім чынам, "Маленькі лорд Фаўнтлярой" з'яўляецца для нашага тэатра ўзорам сцэнічнай доўгатрываласці. Шмат разоў мяняліся выканаўцы, некаторых з іх, як Анатоля Жука і Міхаіла Лявонцева, а таксама рэжысёра-пастаноўшчыка Андрэя Андросіка, ужо няма сярод нас, але імпрэза ідзе і карыстаецца неўвядальным поспехам у самага рознага гледача.

Каментары (0)