Ужо зараз Тэатр юнага гледача распачаў працу над трыма новымі імпрэзамі.
Самых маленькіх гледачоў ён пацешыць сучаснай гарадской казкай "Брык і Шуся шукаюць лета" маладога беларускага драматурга Таццяны Сівец (рэжысёр - Ягор Лёгкін).
Для сталейшага гледача мы будзем рады прапанаваць класічную беларускую камедыю "Пан Міністр" Францішка Аляхновіча (рэжысёр - Уладзімір Савіцкі) і італьянскую камедую-гратэск "Трошкі пяшчоты" Альда Нікалаі (рэжысёр - Уладзімір Забела).
Чакайце ў новым сезоне гучных прэм'ер!